Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому віцэ-прэм’еру Крыму далі 11,5 гадоў за хабар


Алег Казурын

Кіеўскі раённы суд Сімфэропалю прызнаў былога намесьніка старшыні расейскага ўраду ў анэксаваным Крыме Алега Казурына вінаватым у атрыманьні буйнога хабару і прысудзіў яму 11,5 гадоў калёніі строгага рэжыму і штраф у 56 млн рублёў, паведамляе «Інтэрфакс».

Чыноўніка прызналі вінаватым у атрыманьні хабару праз пасярэдніка ў асабліва буйным памеры, адмываньні грошай і ў падрыхтоўцы да махлярства ў асабліва буйным памеры з выкарыстаньнем службовага становішча.

Суд залічыў час, які былы віцэ-прэмʼер анэксаванага Крыму правёў пад вартай — амаль паўтара года. Чыноўніку таксама забаранілі на працягу 10 гадоў займаць дзяржаўныя пасады.

Абвінавачваньне прасіла для яго 12 гадоў пазбаўленьня волі і штраф у 50 млн рублёў.

Сьледчы камітэт заяўляў, што на сваёй пасадзе ён атрымліваў грошы за спрыяньне адной зь фірмаў пры заключэньні дзяржаўнага кантракту на будаўніцтва жытла ў Керчы. Памер хабару складаў 27 млн рублёў.

Паводле дадзеных сьледзтва, Казурын патрабаваў ад бізнэсоўца купіць яму аўтамабіль Lexus і нежылое памяшканьне ў Маскве плошчай 200 квадратных мэтраў. Пракурор таксама сьцьвярджае, што чыноўнік купіў на хабар кватэры і гаражы для сваякоў.

Казурына затрымалі ў лютым 2017 году падчас атрыманьня хабару. Ад 2014 па 2016 год Казурын, былы вайсковец, працаваў кіраўніком дэпартамэнту гарадзкой гаспадаркі Севастопалю, а потым на працягу году займаў пасаду віцэ-прэмʼера.

У сьнежні 2016 году Казурын пакінуў пасаду ва ўрадзе анэксаванага Крыму. Кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў тады патлумачыў сыход Казурына «неэфэктыўнасьцю» чыноўніка і рэгулярнымі затрымкамі ў выкананьні даручэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG