Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная Асамблея ААН абмяркуе сытуацыю ў Крыме і Данбасе. Беларусь была супраць


Генэральная асамблея ААН уключыла ў парадак дня пытаньне аб «сытуацыі на часова акупаваных тэрыторыях Украіны».

Як паведамляе пастаяннае прадстаўніцтва Ўкраіны пры ААН, разгляд пытаньня падтрымалі 68 дзяржаваў, 13 выступілі супраць — гэта Расея, Беларусь, Армэнія, Бурундзі, Іран, Сырыя, Бірма, Нікарагуа, Судан, Куба, Казахстан, Філіпіны і Вэнэсуэла.

Раней міністар замежных справаў Украіны Павел Клімкін заявіў, што Кіеў супольна з краінамі Захаду падрыхтаваў рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Данбасе. Паводле міністра, дакумеэнт прадугледжвае ўвядзеньне на падкантрольныя сэпаратыстам тэрыторыі міратворчых і паліцэйскіх сіл, а таксама замену мясцовых самаабвешчаных уладаў міжнароднай адміністрацыяй.

Кіеў называе часова акупаванымі тэрыторыямі Крым і асобныя тэрыторыі ўсходу Ўкраіны. Крым быў анэксаваны Расеяй вясной 2014 году. Тады пачалася і вайна ў Данбасе. З тых часоў загінулі тысячы мірных жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў. Кіеў абвінавачвае Маскву ў вядзеньні неабвешчанай вайны. Крэмль адмаўляе ўдзел сваіх войскаў у канфлікце.

73-я сэсія Генэральнай асамблеі ААН пачалася ў Нью-Ёрку 18 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG