Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску ДАІшнік стаў душыць мужчыну, які замахнуўся на яго. Мясцовыя заступіліся. ВІДЭА

абноўлена

Youtube-канал zello pinskgai апублікаваў 26 жніўня відэазапісы бойкі супрацоўніка ДАІ з мужчынам. Паводле каналу, інцыдэнт адбыўся 26 жніўня каля рынку на вуліцы Зорнай.

Абноўлена: Пінчук, якога душыў супрацоўнік ДАІ, быў п’яны, яму пагражае 6 гадоў турмы

На адным зь відэа чуваць, што мужчына неаднаразова патрабуе ад чалавека ў форме ДАІ паказаць дакумэнты, той адмаўляецца (хоць паводле закону абавязаны). Пасьля адмовы мужчына замахваецца на чалавека ў форме кулаком, спрабуе ўдарыць.

ДАІшнік скручвае мужчыну, пачынае душыць яго. Паводле каналу, мужчына ўрэшце ўпаў на зямлю, страціў прытомнасьць, з рота пайшла кроў.

Асьцярожна, на відэа шмат лаянкі

Мясцовыя спрабуюць спыніць ДАІшніка, але толькі словамі і спробамі расьціснуць рукі — гвалту супраць чалавека ў форме не ўжывалі. Але калі мужчына, якога той душыў, упаў, пачаліся крыкі «забілі», на міліцыянта пачалі замахвацца пэнсіянэры.

Паводле шэрагу мясцовых СМІ, мужчына быў шпіталізаваны, выжыў. Суполка «Пинск ГАИ» сьцьвярджае, што ён з рэанімацыі пераведзены ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На старонках міліцыі і ДАІ на момант публікацыі пра інцыдэнт не паведамляецца.

За напад на міліцыянта ў Беларусі паводле арт. 364 КК РБ можа пагражаць арышт, абмежаваньне волі да 5 гадоў або пазбаўленьне волі да 6 гадоў. За перавышэньне службовых паўнамоцтваў з гвалтам супраць пацярпелага паводле ч. 3 арт. 426 КК РБ пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Ці падпадае пад арт. 364 гвалт супраць чалавека ў форме, які называецца міліцыянтам, але адмаўляецца паказаць дакумэнты, з Крымінальнага кодэксу незразумела. Таксама незразумела, ці можна ўжываць гвалт супраць «людзей у цывільным», якія гвалтоўна цягнуць кагосьці ў машыну без нумароў — часта такія выкраданьні аказваліся затрыманьнямі ўдзельнікаў палітычных акцыяў.

Праваабаронцы ў кожным разе раяць не ўжываць гвалт супраць чалавека, які можа аказацца міліцыянтам, а падпарадкоўвацца патрабаваньням нават тады, калі няма доказаў, што чалавек, які называе сябе міліцыянтам, сапраўды міліцыянт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG