Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Алесем Ліпаём


Разьвітаньне з Алесем Ліпаём ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:12 0:00

Разьвітаньне з Алесем Ліпаём ВІДЭА

Разьвітаньне адбылося ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Заснавальник і кіраўнік агенцтва БелаПАН раптоўна памёр 23 жніўня на 53-м годзе жыцьця.

Разьвітальны вянок ад Радыё Свабода. Журналісты (у цэнтры) Віталь Цыганкоў, Франак Вячорка, Сяргей Абламейка (справа)
Разьвітальны вянок ад Радыё Свабода. Журналісты (у цэнтры) Віталь Цыганкоў, Франак Вячорка, Сяргей Абламейка (справа)

Журналісты Сьвятлана Калінкіна (зьлева) і Сяргей Абламейка (справа)
Журналісты Сьвятлана Калінкіна (зьлева) і Сяргей Абламейка (справа)

В.а. дырэктара БелаПАН Дзьмітры Наважылаў і журналістка Марына Загорская
В.а. дырэктара БелаПАН Дзьмітры Наважылаў і журналістка Марына Загорская

Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, экс-старшыня БАЖ Жана Літвіна, прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі
Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, экс-старшыня БАЖ Жана Літвіна, прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Хто такі Алесь Ліпай

Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай насьценгазэты «Лірнік».

Error rendering VK.

У 1989 годзе Ліпай стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.​

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:10 0:00
Наўпроставы лінк

​Аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як тысячы кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.

​У чэрвені 1996 году, падчас апэрацыі па вызваленьні дзяцей, узятых у закладнікі тэрарыстам у дзіцячым садку ў Менску, браў інтэрвію ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу.

14 чэрвеня супраць Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку. Крымінальны перасьлед Ліпая лічаць зьвязаным зь ягонай прафэсійнай дзейнасьцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў і праваабарончы цэнтар «Вясна» асудзілі справу супраць Ліпая.

БелаПАН быў генэральным партнэрам менскага мітынгу-канцэрту «Сьвята Незалежнасьці», прысьвечанага 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ліпай выступаў на сьвяце, сярод іншага заклікаў да салідарнасьці з затрыманымі з палітычных прычын, зачытаў верш Уладзімера Някляева, які той напісаў за кратамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG