Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Новая газэта» апублікавала чарговае відэа гвалту ў яраслаўскай калёніі


«Новая газэта» апублікавала чарговае відэа ўжываньня катаваньняў у яраслаўскай калёніі ПК-1. Кадры зьбіцьця зьняволеных выданьню перадалі юрысты фонду «Грамадзкі вэрдыкт». Журналісты «Новай газэты » мяркуюць, што запіс быў зроблены ў сьнежні 2016 году.

На відэа супрацоўнікі калёніі выстройваюцца ў дзьве лініі ўздоўж калідору, пасьля чаго праз гэты строй праганяюць зьняволеных і б’юць іх рукамі і дубінкамі. У канцы роліку асуджаных адводзяць у далёкай пакоі, пасьля чаго адзін са зьняволеных просіць перадаць яму мокрую прасьціну. Выданьне мяркуе, што ёй зьняволеным абкручвалі твар падчас зьбіцьця.

20 ліпеня сёлета расейская «Новая газэта» апублікавалі атрыманыя праваабаронцамі відэазапісы зьбіцьця зьняволенага Яўгена Макарава ў Яраслаўскай калёніі. Пасьля публікацыі відэа некалькіх супрацоўнікаў калёніі арыштавалі, а Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў паабяцала, што праверыць усе выпадкі ўжываньня гвалту ў калёніях і ў СІЗА.

Макараў паскардзіўся на катаваньні ў яраслаўскай калёніі яшчэ летась. Тады праваахоўныя органы адмовіліся распачынаць крымінальную справу. Пасьля публікацыі відэа зь зьдзекаваньнямі Макараў паведаміў, што баіцца за сваё жыцьцё, а яго адвакатка Ірына Бірукова, якая пакінула Расею з прычыны пагрозаў, папрасіла забясьпечыць асуджанаму дзяржаўную абарону.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG