Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны восьмы падазраваны ў справе аб катаваньнях у яраслаўскай калёніі


Суд у Яраслаўлі арыштаваў восьмага падазраванага ў справе аб катаваньнях у мясцовай калёніі. Гэта малодшы інспэктар аддзелу бясьпекі Руслан Цьвяткоў. Яго зьмясьцілі пад варту тэрмінам на два месяцы.

Раней у справе аб катаваньнях у яраслаўскай калёніі № 1 ужо арыштавалі шасьцярых яе супрацоўнікаў. Яшчэ аднаго падазраванага — намесьніка начальніка калёніі Івана Калашнікава — зьмясьцілі пад хатні арышт.

Зьбіцьцё ў яраслаўскай ПК-1 атрымала розгалас пасьля публікацыі на сайце расейскай «Новай газэты» відэазапісу таго, што адбылося. На ім відаць, як супрацоўнікі калёніі, зьняўшы з асуджанага вопратку, б’юць яго дубінкамі і паліваюць вадой. Гэта адбылося год таму, але сьледчы, які тады вывучаў відэа, адмовіўся распачынаць крымінальную справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG