Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных у Забайкальлі катавалі за паразу Расеі на чэмпіянаце сьвету


Ілюстрацыйнае фота

У Забайкальскім краі зьняволеныя папраўчай калёніі паведамілі пра катаваньні з боку супрацоўнікаў установы. Прычынай для гэтага нібыта паслужыла параза зборнай Расеі ў футболе ў матчы з Харватыяй на чэмпіянаце сьвету.

Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на адвакатаў арганізацыі «Зона права».

Паводле аднаго са зьняволеных Аляксандра Нохрына, пяцёра супрацоўнікаў калёніі білі яго і ўжывалі электрашокер. Пацярпелы лічыць, што яны былі п’яныя і спаганялі на ім прыкрасьць з прычыны паразы зборнай.

Нохрын сьцьвярджае, што ў той дзень катаваньні зазналі і іншыя асуджаныя. Калі яны пачулі крыкі і паспрабавалі даведацца, што адбываецца, супрацоўнікі ўстановы ўжылі газ. Адвакаты пацярпелых падалі скаргу ў Сьледчы камітэт 11 ліпеня, аднак да гэтага часу не атрымалі адказу.

Тэма катаваньняў у папраўчых установах прыцягнула ўвагу грамадзкасьці пасьля публікацыі відэа, на якім супрацоўнікі яраслаўскай папраўчай калёніі зьбіваюць зьняволенага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG