Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абверглі зьвесткі пра шпіёнку ў маскоўскай амбасадзе


Сакрэтная служба ЗША абвергла зьвесткі пра тое, што ў амбасадзе ў Маскве больш за дзесяць гадоў працавала расейская шпіёнка.

У ведамстве патлумачылі кантакты супрацоўніцы дыпмісіі з расейскімі спэцслужбамі тым, што гэта ўваходзіла ў яе абавязкі ў рамках наладжваньня ўзаемадзеяньня з уладамі. У Сакрэтнай службе адзначылі, што расейка ня мела доступу да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Пра магчымую расейскую выведніцу ў амбасадзе ЗША напярэдадні паведаміла брытанская газэта The Guardian. Матэрыял быў апублікаваны на сайце выданьня. У друкаванай вэрсіі газэты, якая выйшла ў пятніцу раніцай, артыкула ўжо не было, перадае расейская служба BBC.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG