Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі Расею аб недапушчальнасьці ўмяшаньня ў выбары


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс

Віцэ-прэзыдэнт Пэнс назваў умяшаньне «абразай» амэрыканскай дэмакратыі, а міністар унутранай бясьпекі Нільсэн — «прамой атакай» на дэмакратыю, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майкл Пэнс асудзіў Расею за ўмяшаньне на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году, назваўшы замежнае ўмяшаньне «абразай нашай дэмакратыі», зь якім мірыцца ня будуць.

Пэнс заявіў аб сваёй рашучай падтрымцы высноў амэрыканскай выведніцкай супольнасьці з нагоды расейскага ўмяшаньня праз два тыдні пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп паставіў іх пад сумнеў у прысутнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пасьля іх перамоваў у Хэльсынкі. Пазьней Трамп адступіў ад сваіх камэнтароў.

Большасьць апытаных амэрыканцаў не ўхваляюць палітыку Трампа ў дачыненьні Расеі

«У той час як іншыя краіны, безумоўна, валодаюць такой магчымасьцю, рэальнасьць ў тым, што Расея ўмешвалася ў нашы выбары ў 2016 годзе. Гэта адназначнае меркаваньне выведніцкай супольнасьці, і, як сказаў прэзыдэнт, мы пагаджаемся з высновай выведніцкай супольнасьці», — заявіў Пэнс, выступаючы на саміце аб кібэрбясьпецы ў Нью-Ёрку.

«Мэта Расеі была ў тым, каб пасеяць разлад і разьяднанасьць і аслабіць веру амэрыканскага народу ў нашу дэмакратыю. І хоць на справе пададзеныя галасы зьмененыя не былі, любая спроба ўмяшаньня ў нашы выбары зьяўляецца абразай нашай дэмакратыі і дапускацца ня будзе», — прадоўжыў Пэнс.

Напярэдадні Facebook абвясьціў, што ўскрыў новую скаардынаваную кампанію па дэзынфармацыі на сваёй плятформе, якая ўключае фэйкавыя групы і старонкі, створаныя перад надыходзячымі ў лістападзе прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс.

Facebook выкрыў новыя спробы паўплываць на выбары ў ЗША

Пэнс у аўторак удзяліў увагу захадам, якія робіць адміністрацыя Трампа для абароны будучых выбараў ад пагроз. Ён адзначыў рашэньне ФБР стварыць працоўную групу супрацьдзеяньня замежнаму ўплыву і намаганьні Міністэрства ўнутранай бясьпекі ў працы са штатамі для забесьпячэньня абароны выбарчых сыстэм ад зламысьнікаў.

Паводле Пэнса, гэтыя намаганьні былі вынікам прамых распараджэньняў прэзыдэнта Трампа.

Міністарка ўнутранай бясьпекі Кірстэн Нільсэн 31 ліпеня выступіла з адным з самых сур’ёзных папярэджаньняў зь яе боку, адрасаваным Расеі і іншым сапернікам, запатрабаваўшы ад іх спыніць умяшаньне ў амэрыканскую дэмакратыю.

«Злучаныя Штаты больш не пацерпяць ваша ўмяшаньне. Вас выкрыюць, і вы заплаціце высокую цану», — заявіла Нільсэн на саміце аб кібэрбясьпецы ў Нью-Ёрку.

Міністарка ўнутранай бясьпекі ЗША папярэдзіла пра расейскае ўмяшаньне ў выбары ў лістападзе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG