Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея працягвае дзеяньні для расколу амэрыканскага грамадзтва — спэцслужбы ЗША


Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс

Кіраўнікі ўстановаў бясьпекі і выведкі ЗША заявілі ў Белым доме 2 жніўня, што Расея працягвае рабіць намаганьні для паглыбленьня і эксплюатацыі рознагалосьсяў у амэрыканскім грамадзтве. Таксама спэцслужбы заявілі, што застаюцца занепакоенымі бясьпекай ЗША падчас лістападаўскіх выбараў у Кангрэс.

«Мы працягваем бачыць з боку Расеі кампанію ўмяшаньня праз паведамленьні (у сацыяльных сетках — РС), каб паспрабаваць аслабіць і падзяліць Злучаныя Штаты», — заявіў дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс.

«Наша задача сёньня — проста растлумачыць амэрыканскім грамадзянам, што мы ведаем пра гэту пагрозу, яна рэальная, яна працягваецца, і мы робім усё магчымае, каб мець легітымныя выбары, якім амэрыканскі народ можа давяраць. Выведніцкая супольнасьць па-ранейшаму занепакоеная пагрозамі выбарам, якія маюць адбыцца ў ЗША, як прамежкавым (у лістападзе 2018 году — РС), так і прэзыдэнцкім выбарам 2020 году», — дадаў Коўтс.

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША агучыў сваю заяву падчас не абвешчанага загадзя сумеснага брыфінгу зь іншымі лідэрамі сэктару бясьпекі, уключна з дырэктарам ФБР Крыстафэрам Рэям і дарадцам прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джонам Болтанам.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова адпрэчваў высновы выведніцкай супольнасьці пра тое, што Крэмль ў 2016 годзе ўмешваўся ў прэзыдэнцкія выбары на ягоную карысьць. Расея сваё ўмяшаньне таксама адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG