Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША дазволіў Пэнтагону не распаўсюджваць на саюзьнікаў «расейскія» санкцыі


Міністар абароны ЗША Джым Матыс
Міністар абароны ЗША Джым Матыс

Сэнат ЗША ўхваліў заканадаўчыя зьмены, якія дазволяць прэзыдэнту не накладаць санкцыі на краіны, якія спрабуюць наладзіць больш цесныя стасункі з Вашынгтонам, але купляюць зброю ў Расеі. За гэтае рашэньне прагаласавалі 87 сэнатараў, супраць былі 10.

Раней такое ж рашэньне зацьвердзіла Палата прадстаўнікоў, цяпер гэты дакумэнт чакае подпісу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Міністар абароны ЗША Джым Матыс у мінулым месяцы зьвярнуўся да Кангрэсу з запытам аб вызваленьні некаторых краін ад пакараньня ў межах рэжыму санкцый. У распаўсюджаным 20 ліпеня звароце да старшыні сэнацкага камітэту па ўзбраеньнях Джону Маккейну Матыс заявіў, што Расея павінна заплаціць за сваё «агрэсіўныя, дэстабілізуючыя паводзіны», але пакараньне не павінна прымяняцца да саюзьнікаў ЗША ці іншых краінаў, зь якімі Вашынгтон разьвівае сувязі.

Матыс сьцьвярджае, што такое рашэньне «будзе карысным толькі для ЗША і краін, якія імкнуцца працягваць дачыненьні ў сфэры бясьпекі» з Вашынгтонам.

Падчас абмеркаваньня законапраекту сенатар-дэмакрат Робэрт Мэнэндэс заявіў, што занепакоены тым, што гэтае рашэньне падарве намаганьні ЗША ў пакараньні Расеі за яе агрэсіўныя дзеяньні.

Згодна з заканадаўствам аб санкцыях супраць Расеі, якое дзейнічае цяпер, любая краіна, якая купляе зброю ў падсанкцыйных расейскіх прадпрыемстваў, рызыкуе трапіць пад санкцыі з боку Злучаных Штатаў. Гэты закон мае на мэце пакараньне прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за анэксію ўкраінскага Крымскага паўвострава ў 2014 годзе, удзел у грамадзянскай вайне ў Сырыі і ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

ЗША хочуць увесьці дадатковыя санкцыі супраць Расеі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG