Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст Расеі рыхтуе мэханізм ліквідацыі «шкодных» амэрыканскіх некамэрцыйных арганізацый


Расейскае Міністэрства юстыцыі рыхтуе мэханізм ліквідацыі фінансаваных з ЗША некамэрцыйных арганізацый, дзеяньні якіх, на думку ўладаў, наносяць шкоду Расеі.

Праект адпаведнага дакумэнту апублікаваны на афіцыйным партале нарматыўных актаў. Зь яго, у прыватнасьці, вынікае, што арганізацыю можна будзе прызнаць «шкоднаснай» на падставе дадзеных, атрыманых ад органаў выканаўчай улады, фэдэральнага нагляду і пракуратуры.

Публічнае абмеркаваньне закону павінна скончыцца 14 жніўня. З дакумэнту вынікае, што ён распаўсюджваецца на «нявызначанае кола асобаў».

Кіраўнік расейскай праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў у гутарцы з расейскім выданьнем «Ведомости» падкрэсьліў, што закон аб ліквідацыі «шкодных» арганізацый, мэханізм дзеяньня якога ўдакладняюць папраўкі мінюсту, быў прыняты яшчэ ў 2012 годзе і з таго часу ні разу не прымяняўся.

Адвакат «Агоры» Раміль Ахметгаліеў выказаў здагадку, што новы закон можа быць дэманстратыўнай акцыяй супраць Вашынгтону, зьвязанай з арыштам Марыі Буцінай, якую абвінавачваюць у незаконным лябіяваньні інтарэсаў Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG