Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША працягнуў забарону на супрацоўніцтва Пэнтагону з Расеяй


Кангрэс ЗША працягнуў забарону на супрацоўніцтва Пэнтагону зь міністэрствам абароны Расеі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе аб абаронным бюджэце на наступны фінансавы год. У ЗША ён пачынаецца 1 кастрычніка. Праект бюджэту ўзгаднілі абедзьве палаты Кангрэсу.

Дакумэнт, у прыватнасьці, рэкамэндуе забараніць фінансаваньне вайсковага супрацоўніцтва паміж Масквой і Вашынгтонам. Выключэньне складуць пэўныя распараджэньні міністра абароны ЗША. У дакладзе ўтрымліваецца рэкамэндацыя падоўжыць у 2019 фінансавым годзе дапамогу Ўкраіне, у тым ліку 250 мільёнаў даляраў на летальную зброю.

Складальнікі дакумэнту таксама адзначаюць, што Расея парушыла дагаворы аб кантролі над узбраеньнямі, мадэрнізавала ядзерны патэнцыял і правяла выпрабаваньні сродкаў супрацькасьмічнай абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG