Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 самых публікаваных пісьменьнікаў БССР


Матэрыял быў упершыню апублікаваны 30 ліпеня 2015 году

Колькі было выданьняў у Якуба Коласа і Янкі Купалы? Хто ўваходзіць у лік найбольш публікаваных беларускіх пісьменьнікаў савецкага пэрыяду? У каго зь пісьменьнікаў самыя вялікія наклады? Усе адказы ў інфаграфіцы Кірыла Стаселькі.

У БССР — у пэрыяд з 1918 па 1991 год — налічваецца больш за паўтысячы беларускіх пісьменьнікаў, якія маюць ня менш за два выданьні сваіх кніг. Самымі публікаванымі пісьменьнікамі ў гэты пэрыяд былі Якуб Колас, Алесь Якімовіч, Янка Купала, Міхась Лынькоў, Максім Танк, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Зьмітрок Бядуля, Іван Шамякін і Кандрат Крапіва.

Аднак, калі браць наклады, сьпіс будзе адрознівацца: Алесь Якімовіч, Якуб Колас, Артур Вольскі, Максім Танк, Васіль Зуёнак, Іван Шамякін, Аляксандар Росін, Зьмітро Бяспалы, Васіль Быкаў, Міхась Лынькоў. У гэты сьпіс, напрыклад, не трапляюць Янка Купала і Зьмітрок Бядуля, займаючы 11-е і 12-е месцы адпаведна.

Сакрэт папулярнасьці Алеся Якімовіча, напэўна, у тым, што ён, апроч напісаньня сваіх твораў, зрабіў шмат апрацовак беларускіх народных казак, якія выходзілі як асобнымі выданьнямі, так і зборнікамі.

Крыніца дадзеных: Нацыянальная кніжная палата Беларусі

Топ-10 пісьменьнікаў БССР па колькасьці выданьняў з 1918 па 1991
Топ-10 пісьменьнікаў БССР па колькасьці выданьняў з 1918 па 1991

Топ-10 пісьменьнікаў БССР па агульным накладзе выданьняў
Топ-10 пісьменьнікаў БССР па агульным накладзе выданьняў

Цікавая акалічнасьць: у савецкія часы і першыя гады незалежнасьці Беларусі большасьць выданьняў былі беларускамоўныя. Пазьней набраў абароты працэс русіфікацыі. Калі ў 1991 годзе было выдадзена 37 расейскамоўных кніг і 118 беларускамоўных, то ўжо ў 2013 годзе — 501 расейскамоўнае выданьне супраць 343 беларускамоўных.

Чытайце таксама: «Пяцісотгоднасьць» назвала топ-50 і топ-20 беларускіх кніг

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG