Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перастала падаць колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў


Пустая крама падчас страйку прадпрымальнікаў у 2016 годзе

Тры гады колькасьць ІП скарачалася, за першае паўгодзьдзе 2018-га вырасла агулам па краіне і па кожнай асобнай вобласьці, але сумарна толькі на 1% да пачатку году.

На 1 студзеня 2018 году ў Беларусі было 236 138 індывідуальных прадпрымальнікаў, а на 1 чэрвеня стала 238 531, піша Tut.by. Да таго тры гады запар колькасьць ІП падала або амаль не расла.

За 2017 год колькасьць ІП практычна не зьмянілася: на пачатак году іх было на 143 менш, чым на канец году (але колькасьць ІП вырасла толькі ў Менску і Менскай вобласьці, па астатніх рэгіёнах працягнула падаць). За 2016 год колькасьць ІП зьменшылася на 4 786, за 2015-ы — на 8 171. Да 2014-га штогод колькасьць ІП павялічвалася больш як на дзясятак тысячаў.

Зьмяншэньне колькасьці індывідуальных прадпрымальнікаў зьвязвалі з палітыкай дзяржавы — Аляксандар Лукашэнка некалі асабіста называў прадстаўнікоў малога бізнэсу «вашывымі блохамі» і абяцаў «паціснуць руку апошняму прадпрымальніку».

Найбольш ІП абурыў указ №222, супраць якога былі масавыя пратэсты ў шэрагу гарадоў краіны. Некалькі месяцаў прадпрымальнікі не выходзілі на працу, ды празь некалькі месяцаў пратэсты згасьлі, а правілы гандлю толькі крыху мадыфікавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG