Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter выдаліць дзясяткі мільёнаў заблякаваных акаўнтаў


Ілюстрацыйнае фота

Кіраўніцтва сацсеткі Twitter цягам тыдня выдаліць акаўнты, раней заблякаваныя з прычыны падазронай актыўнасьці, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Большасьць такіх акаўнтаў належаць, як лічаць у Twitter, рэальным людзям, якія ў нейкі момант страцілі над імі кантроль і не зьмянілі на запыт кампаніі пароль, калі сацсетка прасіла аб гэтым.

Прадстаўнік Twitter заявіў, што лік ідзе на дзясяткі мільёнаў акаўнтаў. У выніку ў некаторых карыстальнікаў можа зьменшыцца колькасьць падпісантаў.

Раней The Washington Post са спасылкай на ўласную крыніцу пісаў, што цягам траўня і чэрвеня Twitter заблякаваў больш як 70 мільёнаў фэйкавых і падазроных акаўнтаў. Паводле выданьня, гэта зьвязана з выяўленьнем сотняў «расейскамоўных ботаў», якія спрабавалі паўплываць на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Калі Twitter прасіў мяняць паролі, гэта не было зьвязана зь нейкімі ўзломамі: у сацсетцы, як сьцьвярджалася, знайшлі толькі памылку, якая магла быць скарыстаная зламысьнікамі. Акрамя зьмены паролю, Twitter рэкамэндуе таксама ўключыць двухэтапную аўтэнтыфікацыю: дадатковую да паролю праверку праз SMS (нават гэта не гарантуе поўнай бясьпекі) або генэратар кодаў кшталту Google Authenticator.

7 правілаў інтэрнэту, якія мы ігнаруем

Як паскардзіцца на фэйкавы акаўнт у сацсетках

Як праверыць, ці не ўзламалі вашыя сацсеткі злодзеі і спэцслужбы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG