Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казаскага хакера, які з афіцэрамі ФСБ узламаў Yahoo, у ЗША асудзілі на 5 гадоў турмы


Карыму Баратаву, грамадзяніну Канады, які прызнаў сябе вінаватым у саўдзеле ў кібэратацы на кампанію Yahoo, прысудзілі пяць гадоў турэмнага зьняволеньня і штраф 250 тысяч даляраў.

Баратаў, ураджэнец Казахстану, які атрымаў канадзкае грамадзянства, быў арыштаваны ў сакавіку 2017 году і экстрадаваны ў ЗША, паведамляе Reuters.

Тады ж Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла яму афіцыйныя абвінавачваньні ва ўчыненьні гэтага злачынства. Ягонымі саўдзельнікамі названыя афіцэры ФСБ Расеі Дзьмітрый Дакучаеў і Ігар Сушчын, якія кіравалі апэрацыяй, а таксама грамадзянін Расеі Аляксей Белан, які лічыцца адным з найбольш небясьпечных хакераў.

У выніку іхных дзеяньняў была выкрадзеная асабістая інфармацыя больш як 500 млн карыстальнікаў паштовага сэрвісу Yahoo: імёны, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў, даты нараджэньня і паролі.

Паводле зьвестак абвінавачаньня, Дакучаеў і Сушчын заплацілі Баратаву за дапамогу ва ўзломе 80 асабістых акаўнтаў. У лістападзе 2017 году Карым Баратаў прызнаў сябе вінаватым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG