Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што да яго сустрэчы з Кім Чэн Ынам 12 чэрвеня ўсё гатова


Плякат з выявамі Дональда Трампа і Кім Чэн Ына ў Сынгапуры

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падрыхтоўка да яго сустрэчы зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам амаль завершаная і да саміту 12 чэрвеня ўсё гатова. Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў на перамовах з прэм’ерам Японіі Сіндзо Абэ ў Вашынгтоне.

Паводле Трампа, саміт з паўночнакарэйскім лідэрам стане паваротным момантам у гісторыі Паўночна-Ўсходняй Азіі і забясьпечыць «сьветлую будучыню для КНДР», паведамляе Reuters.

Прэзыдэнт ЗША таксама паабяцаў запрасіць Кім Чэн Ына наведаць Злучаныя Штаты, калі перамовы пройдуць добра. Пры гэтым, калі сустрэча не апраўдае чаканьняў, Трамп мае намер яе перапыніць.

У канцы траўня Дональд Трамп абвясьціў аб адмове ад першай у гісторыі сустрэчы з Кім Чэн Ынам. Неўзабаве пасьля гэтага прэзыдэнт ЗША атрымаў ад паўночнакарэйскага лідэра прыватны ліст, які пераканаў кіраўніка Белага дома зьмяніць свой пункт гледжаньня, і падрыхтоўка да саміту аднавілася.

Чакаецца, што галоўнай тэмай саміту стане ядзерная праграма Паўночнай Карэі. Вашынгтон выступае за безумоўную адмову Пхэньяну ад ядзернай зброі. Кім Чэн Ын настойвае на тым, што дэнуклеарызацыю неабходна праводзіць паступова, у абмен на саступкі з боку ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG