Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Паўночная Карэя правялі сустрэчу ў памежным пункце Пханмунджом


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

ЗША і КНДР правялі ў сераду чарговую сустрэчу на працоўным узроўні ў памежных пункце Пханмунджом на мяжы Паўднёвай Карэі і КНДР для абмеркаваньня падрыхтоўкі да саміту ў Сынгапуры.

Амэрыканскую дэлегацыю ўзначальвае амбасадар ЗША на Філіпінах і былы спэцпасланьнік па ядзернай праблеме КНДР Сон Кім, а паўночнакарэйскую — намесьнік міністра замежных справаў Чхвэ Сон Хі.

Раней КНДР і ЗША правялі пяць раўндаў перамоваў на працоўным узроўні па падрыхтоўцы да саміту.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на мінулым тыдні пацьвердзіў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам адбудзецца 12 чэрвеня ў Сынгапуры. Разам з тым прэзыдэнт ЗША адзначыў, што пакуль не плянуе падпісваць якія-небудзь дакумэнты падчас саміту. Паводле яго слоў, ён таксама больш ня хоча выкарыстоўваць тэрмін «максымальны ціск» у дачыненьні да КНДР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG