Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына заплянаваная на востраве Сэнтоса


Дональд Трамп і Кім Чэн Ын
Дональд Трамп і Кім Чэн Ын

Белы дом расказаў пра падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў Злучаных Штатаў і Паўночнай Карэі: перамовы плянуюцца на наступным тыдні на востраве Сэнтоса, што на поўдні Сынгапуру.

Саміт пачнецца раніцай 12 чэрвеня. Як расказала прадстаўніца Белага дома Сара Сандэрс, верагоднае месца сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына — гатэль Capella на Сэнтосе. Яна падзякавала сынгапурскім гаспадарам за гасьціннасьць.

Адказваючы на пытаньне, ці зьвяртаўся бок КНДР да ЗША з просьбай аплаціць знаходжаньне дэлегацыі ў сынгапурскіх гатэлях, прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту Штатаў Гэзэр Наўэрт заявіла, што ўрад ня будзе аплочваць такіх выдаткаў. Пра гэта ж заявіў і Белы дом, падкрэсьліла Наўэрт, ды й пакуль КНДР не зьвярталася з такімі просьбамі да іншых краінаў.

Белы дом пачаў рыхтавацца да сустрэчы Трампа і Пуціна — Wall Street Journal

Трамп раней пацьвердзіў пляны на сустрэчу з Кімам 12 чэрвеня, хоць незадоўга да гэтага ён заявіў аб яе адмене, абвінаваціўшы КНДР у непрыязнай рыторыцы. Аднак затым і Трамп, і дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо далі зразумець, што саміт 12 чэрвеня ў Сынгапуры па-ранейшаму магчымы. КНДР сама да таго заяўляла пра магчымы зрыў перамоваў з Трампам. Абурэньне КНДР выклікалі заплянаваныя штогадовая вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі «Max Thunder», якія, паводле Паўночнай Карэі, ёсьць «рэпэтыцыяй нападу» і «правакацыйнай вайсковай шуміхай».

26 траўня на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі прайшла сустрэча Кім Чэн Ына з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам. Як заявіў паўднёвакарэйскі прэзыдэнт, Кім Чэн Ын на сустрэчы пацьвердзіў сваю прыхільнасьць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і выказаў надзею, што сустрэча 12 чэрвеня адбудзецца і будзе пасьпяховай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG