Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары хочуць абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта


Група сэнатараў – рэспубліканцаў і дэмакратаў маюць намер ужо ў аўторак прадставіць законапраект, які прымушае Дональда Трампа (як і любога іншага прэзыдэнта ЗША) заручацца ўхваленьнем Кангрэса, перш чым усталёўваць тарыфы, грунтуючыся на меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі.

Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак сэнатар-рэспубліканец Боб Коркэр, які ўзначальвае сэнацкі Камітэт па міжнародных справах. Паводле яго слоў, законапраект можа быць прадстаўлены ў аўторак ці ў сераду, і яго мэта – абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта, прадугледжаныя 232-м артыкулам Закона аб пашырэньні гандлю ад 1962 году.

Прапанаваная мера была распрацавана пасьля таго, як прэзыдэнт Трамп у мінулым месяцы вырашыў высьветліць, ці не перашкодзіў імпарт аўтамабіляў аўтамабільнай прамысловасьці ЗША, што можа прывесьці да павышэньня пошлін – аж да 25-адсоткавага – «па меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG