Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заявілі аб дэмантажы галоўнага ракетнага палігону ў КНДР


Выпрабаваньне балістычных ракет у КНДР, архіўнае фота
Выпрабаваньне балістычных ракет у КНДР, архіўнае фота

Паўночная Карэя ліквідавала асноўны палігон Іхары, прызначаны для выпрабаваньня рухавікоў балістычных ракет. Пра гэта паведамляе спэцыялізаваны сайт 38 North са спасылкай на экспэртаў з ЗША.

Удакладняецца, што экспэрты зрабілі высновы аб ліквідацыі палігону на падставе спадарожнікавых здымкаў. Аднак пакуль невядома, ці зьяўляецца зьнішчэньне аб’екта сьведчаньнем прыпыненьня ракетнай праграмы КНДР.

Крыніцы 38 North паведамляюць, што работы дэмантажу стартавалі на пачатку траўня і скончыліся да 19 траўня. Паводле парталу, палігон Іхары быў адзіным вядомым месцам, дзе ішлі выпрабаваньні цьвердапаліўнай ракеты «Пуккыксон-2». Яе выпрабаваньні прайшлі ў лютым мінулага году.

У канцы траўня Пхэньян паведаміў аб ліквідацыі трох выпрабавальных шахтаў на ядзерным палігоне Пхунгеры. Дамоўленасьць аб закрыцьці палігону была дасягнута на сустрэчы лідэра КНДР Кім Чэн Ына і прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна ў канцы красавіка. Тады палітыкі абвясьцілі пра намер падпісаць мірны дагавор, які афіцыйна пакладзе канец стану вайны паміж дзьвюма краінамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG