Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Кім Чэн Ын асьцерагаецца замаху на сустрэчы з Трампам


Рэкляма ў Сынгапуры.
Рэкляма ў Сынгапуры.

Лідэр КНДР Кім Чэн Ын баіцца за сваё жыцьцё ў сувязі з маючай адбыцца сустрэчай з амэрыканскім прэзыдэнтам Дональдам Трампам. Пра тое, што кіраўнік Паўночнай Карэі «вельмі занепакоены бясьпекай на саміце і баіцца замаху», распавялі суразмоўцы інфармагенцтва Bloomberg.

Як адзначае Business Insider, Кім Чэн Ын адчувае страх забойства нават у сваёй уласнай краіне. Яшчэ большыя асьцярогі ў паўночнакарэйскага лідэра, які раней пагражаў ЗША ядзернай вайной, выклікае падарожжа на нэўтральную тэрыторыю Сынгапуру — ў рэгіён з істотнай прысутнасьцю амэрыканскай авіяцыі і вялікай колькасьцю зэнітна-ракетных сыстэм, адзначае выданьне.

Дадатковай падставай да занепакоенасьці Кіма стала нядаўняя заява дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Трампа Джона Болтана, які параўнаў Паўночную Карэю з Лібіяй, былы лідэр якой Муамар Кадафі быў забіты ў выніку ваеннай апэрацыі краін Захаду.

Ва ўмовах адсутнасьці пераемніка раптоўная сьмерць цяперашняга кіраўніка Паўночнай Карэі прывядзе да таго, што краіна «пагрузіцца ў хаос», піша выданьне.

Чакаецца, што галоўнай тэмай саміту стане ядзерная праграма Паўночнай Карэі. У канцы траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб адмове ад першай у гісторыі сустрэчы паміж лідэрамі ЗША і КНДР, спаслаўшыся на «адкрытую варожасьць» паўночнакарэйскага боку.

Неўзабаве пасьля гэтага амэрыканскі прэзыдэнт атрымаў ад Кіма прыватны ліст, які пераканаў кіраўніка Белага дому зьмяніць свой пункт гледжаньня, і падрыхтоўка да саміту, які адбудзецца ў Сынгапуры 12 чэрвеня, аднавілася.

Як паведамляе WSJ, былы мэр Нью-Ёрка, а цяпер адвакат Трампа Рудольф Джуліяні заявіў, што Кім Чэн Ын «зваліўся на калені і пачаў прасіць» амэрыканскага прэзыдэнта правесьці сустрэчу ў заплянаваны раней тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG