Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КНДР зьнялі з пасадаў трох вайсковых кіраўнікоў, каб палепшыць адносіны з ЗША


Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын

Паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва Yonhap News паведаміла, што тры высокія вайсковыя чыноўнікі Паўночнай Карэі былі зьнятыя са сваіх пасадаў.

Спасылаючыся на неназваныя крыніцы ў паўднёвакарэйскай выведцы, Yonhap News паведамляе, што Ро Гван Чхоль заменіць Пак Ён Сіка на пасадзе міністра абароны, Лі Ён Гіл стане кіраўніком генэральнага штабу Карэйскай народнай арміі замест Лі Мён Су, а генэрал арміі Кім Су Гіл стане новым кіраўніком генэральнага палітбюро Карэйскай народнай арміі, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Кім Чон Гака.

Крыніца ў выведным агенцтве паведаміла, што перастаноўкі былі зробленыя ў сувязі з імкненьнем да пацяплення стасункаў паміж Паўднёвай Карэяй і ЗША, якія зьявіліся ў Пхэньяне. Паводле крыніцы, звольненым лідэрам «бракавала гнуткасьці мысьленьня».

Магчыма, зьмены накіраваныя на тое, каб прывесьці ўзброеныя сілы краіны ў адпаведнасьць з курсам на магчымае заключэньне пагадненьня аб дэнуклеарызацыі паміж паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас плянаванага саміту ў Сынгапуры 12 чэрвеня.

Аднак іншая крыніца ў выведцы дапускае, што перастаноўкі таксама зьвязаныя са зьменай пакаленьняў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG