Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ ня выключыў, што Беларусь і Ўкраіна абмяняюцца «шпіёнамі»


Валер Вакульчык, архіўнае фота
Валер Вакульчык, архіўнае фота

У інтэрвію расейскаму ТАСС старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валер Вакульчык заявіў, што «не выключае» ў будучыні абмену паміж Менскам і Кіевам грамадзянамі, абвінавачанымі ў шпіянажы.

«У свой час мы абмянялі кадравага выведніка, якога затрымалі колькі гадоў таму, на нашых грамадзянаў, затрыманых у іншай дзяржаве», — дадаў Валер Вакульчык наконт магчымасьці абмену з Украінай абвінавачанымі ў шпіянажы.

Пры гэтым ён заклікаў ня зьвязваць арышт украінскага журналіста Паўла Шаройкі, асуджанага на 8 год турмы за шпіянаж, з затрыманьнем і арыштам ва Ўкраіне ў чэрвені 2017 году беларуса Юрыя Палітыкі, абвінавачанага ў шпіянажы (суд над ім яшчэ мае адбыцца). Украінскія экспэрты раней выказвалі думку, што Шаройку затрымалі «ў адказ» на затрыманьне Палітыкі.

Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Украіны Ўладзімір Шкуроў казаў Свабодзе, што ўлады Беларусі і Ўкраіны абмяркоўваюць абмен Шаройкі на Палітыку, але гэта «далікатнае пытаньне».

Юры Палітыка
Юры Палітыка

Паўгода да затрыманьня спэцслужбы Ўкраіны сачылі за ўсімі кантактамі і перамяшчэньнямі Юрыя Палітыкі ў Чарнігаве. Справа супраць беларуса была адкрытая на падставе заявы вайскоўца Дзьмітрыя Острыка, які цяпер знаходзіцца ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе. Паводле Палітыкі, ён пазнаёміўся з Острыкам у грамадзкай арганізацыі «Поўнач», якая дапамагала памежнікам ахоўваць дзяржаўную мяжу Ўкраіны. Беларус хацеў працаваць валянтэрам у гэтай арганізацыі. Цяпер у Чарнігаве ідзе суд над Палітыкам, наступнае пасяджэньне заплянаванае на 15 траўня.

Што вядома пра ўкраінскага журналіста Шаройку

Паўло Шаройка, архіўнае фота
Паўло Шаройка, архіўнае фота

Карэспандэнт Грамадзкай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны Паўло Шаройка быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі 25 кастрычніка 2017 году ў Менску і абвінавачаны ў стварэньні ў Беларусі шпіёнскай сеткі зь ліку грамадзян краіны, «якія за грашовае ўзнагароджаньне выконвалі ягоныя заданьні па зьбіраньні зьвестак выведнага характару ў вайскова-палітычнай сфэры». Пакуль Шаройка знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама: Старшыня КДБ заявіў аб выяўленьні шпіёна ў Генэральным штабе. І паказаў лыжаролеры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG