Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Браўдэра адпусьцілі, ордэр Інтэрполу адменены, — Hermitage Capital


Інвэстара і лабіста Ўільяма Браўдэра выпусьцілі з паліцэйскага пастарунку ў Гішпаніі. Ордэр на яго арышт у Інтэрполе адменены. Пра гэта паведаміла крыніца ў фондзе Hermitage Capital.

Раней Браўдэр напісаў у сваім твітэры, што яго арыштавала гішпанская паліцыя ў Мадрыдзе на расейскі запыт у Інтэрпол. Яго павезьлі ў паліцэйскі пастарунак.

Крыніца з Hermitage Capital паведаміла, што Браўдэр прыбыў у Гішпанію для сустрэчы з пракурорам Хасэ Грында Гансалесам, які займаецца справамі па адмываньню расейскіх грошай у Гішпаніі.

Паводле інфармацыі крыніцы, Браўдэра затрымалі ў гатэлі і даставілі ў паліцэйскі пастарунак. Пракурор Гансалес паразмаўляў з прадстаўнікамі Сьледчага камітэту і Нацыянальнай паліцыі Гішпаніі і запэўніў іх, што Браўдэр супрацоўнічаў з гішпанскімі ўладамі і для гэтага прыбыў на тэрыторыю краіны.

У канцы леташняга году Цьвярскі суд Масквы завочна прысудзіў Браўдэру дзевяць гадоў калёніі, прызнаўшы яго вінаватым у наўмысным банкруцтве і ўхіленьні ад выплаты падаткаў на суму больш за тры мільярды рублёў. Абставіны справы адносяцца да 1996 году. Гэта ўжо ня першы завочны прысуд у дачыненьні да Браўдэра ў Расеі — у 2013 годзе яго засудзілі таксама на дзевяць гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў незаконным набыцьці акцыяў «Газпраму».

Летась расейскія ўлады ўжо пяты раз падалі запыт на затрыманьне Браўдэра Інтэрполам. Паводле Браўдэра, унясеньне ў сьпіс Інтэрполу наступнічала таму, што Канада, усьлед за ЗША, прыняла так званы «Акт Магніцкага». Ён забараняе ўезд у краіну высокапастаўленым прадстаўнікам расейскіх сілавых структураў, якія маюць дачыненьне да сьмерці юрыста Hermitage Capital Сяргея Магніцкага і накладае арышт на іх актывы. Браўдэр зьяўляецца адным з ініцыятараў прыняцьця ў ЗША «закону Магніцкага».

У Гішпаніі на запыт Расеі затрыманы Ўільям Браўдэр, адзін з ініцыятараў «закону Магніцкага»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG