Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку 19 грамадзянак Расеі асудзілі на пажыцьцёвае за прыналежнасьць да «Ісламскай дзяржавы»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Іракскі суд прызнаў вінаватымі ў сувязях з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» 19 грамадзянак Расеі, піша РИА Новости са спасылкай на мясцовы тэлеканал Al Sumaria.

Іх усіх асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне. Што менавіта рабілі жанчыны ў тэрарыстычнай групоўцы, не ўдакладняецца.

Да таго агулам у турмах Іраку ўтрымлівалася, паводле расейскага Міністэрства замежных справаў, ад 50 да 70 грамадзянак Расеі і «больш за 100 дзяцей» гэтых жанчынаў. Сьцьвярджаецца, што амбасада Расеі ў Іраку «забясьпечвае поўнае выкананьне іхных правоў», але дзяцей могуць перадаць родзічам у Расею толькі тады, калі жанчыны самі ініцыююць такую працэдуру.

Ці ёсьць у турмах у Іраку грамадзяне Беларусі, невядома. Але вядома пра асобных грамадзянаў Беларусі, якія мелі сувязі з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». У 2015 годзе міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч казаў, што на баку групоўкі ваюе «каля дзясятка» беларусаў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG