Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аль-Каіда» — большая пагроза, чым «Ісламская дзяржава» — даклад ААН


Экстрэмісцкая сетка «Аль-Каіда» зьяўляецца большай пагрозай у многіх частках сьвету, чым групоўка «Ісламская дзяржава», лічаць экспэрты ААН, чый даклад 7 лютага апублікавала агенцтва Associated Press.

У справаздачы, у прыватнасьці, гаворыцца, што тэрарыстычная сетка «Аль-Каіда», па-ранейшаму «надзвычай устойлівая» і застаецца пагрозай у такіх краінах, як Емэн і Самалі. Таксама паведамляецца, што «Аль-Каіда» застаецца сур’ёзнай пагрозай на Арабійскім паўвостраве, плянуючы напады на Блізкім Усходзе.

Узброеныя філіялы «Аль-Каіды» ў сьвеце таксама застаюцца небясьпечнымі, як «Ісламская дзяржава» ў Заходняй Афрыцы і Паўднёвай Азіі, гаворыцца ў дакумэнце.

У новым дакладзе экспэрты заявілі, што некаторыя дзяржавы-чальцы ААН лічаць, што асобныя экстрэмісты «Аль-Каіды» і «Ісламскай дзяржавы» «гатовыя і здольныя падтрымліваць адзін аднаго ў падрыхтоўцы нападаў», ствараючы «патэнцыйна новую пагрозу» у некаторых рэгіёнах.

«Акрамя таго, прапаганда „Аль-Каіды“ працягвае вылучаць новае пакаленьне патэнцыйных кіраўнікоў, такіх як Хамза бін Ладэн... зь відавочным імкненьнем зрабіць праект для больш маладых сваіх прыхільнікаў», — заявілі экспэрты.

Хамза бін Ладэн зьяўляецца сынам Усамы бін Ладэна. 11 верасьня 2001 ён загадаў ажыцьцявіць атакі ў ЗША, у выніку чаго загінулі каля 3 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG