Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі скарачаць колькасьць сваіх войскаў у Іраку


Ірацкія ўрадавыя вайскоўцы сьвяткуюць перамогай над ІД, Масул, сьнежань 2017
Ірацкія ўрадавыя вайскоўцы сьвяткуюць перамогай над ІД, Масул, сьнежань 2017

ЗША пачалі скарачаць колькасьць сваіх войскаў у Іраку пасьля таго, як улады гэтай краіны абвясьцілі пра перамогу над экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ірацкага ўраду 5 лютага. Саад аль-Хадзіці паведаміў, што бітва супраць джыхадыстаў скончылася «і таму ўзровень амэрыканскай прысутнасьці будзе зьменшаны».

Аль-Хадзіці падкрэсьліў, што вывад войскаў усё яшчэ знаходзіцца на раньняй стадыі і ў цяперашні час не азначае поўнага вываду войскаў ЗША. Гэта заява пацьвярджаецца паведамленьнямі заходніх кантрактараў на базе кааліцыйных войскаў пад кіраўніцтвам ЗША ў Іраку, якія таксама заявілі, што войскі ЗША пачалі выводзіцца. У паведамленьнях гаворыцца, што вайскоўцы ЗША, зброя і абсталяваньне перавозяцца зь Іраку ў Аўганістан.

Злучаныя Штаты ўпершыню пачалі наносіць бомбавыя ўдары па сілах «Ісламскай дзяржавы» у Іраку ў жніўні 2014 году, а ў наступныя гады ўшчыльную падтрымлівалі ваенныя дзеяньні супраць ІД урадавых войскаў Іраку.

У дакладзе Пэнтагону, апублікаваным у лістападзе летась, гаворыцца, што ў канцы верасьня ў Іраку налічвалася 8900 вайскоўцаў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG