Падзяліцца
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
У судзе Віцебскага раёну 19 красавіка была разгледжаная справа васьмі жыхароў Віцебску, якіх абвінавацілі ў незаконным сходзе ў прыватнай кватэры.
Сьвятлана Коржыч ня згодная з высновамі сьледзтва, якое лічыць, што Аляксандар Коржыч учыніў самагубства. Сьледчыя мяркуюць, што да самагубства салдата давялі супрацьпраўныя дзеяньні трох сяржантаў 3-й вучэбнай танкавай роты.
Беларуская ІТ-індустрыя разьвіваецца гэтак імкліва, што мясцовыя кузьні кадраў папросту не пасьпяваюць забясьпечыць патрэбы працоўнага рынку. Таму вакантныя пазыцыі ў беларускіх кампаніях усё часьцей займаюць спэцыялісты з Украіны, Казахстану, Армэніі, часам з эўрапейскіх краін ці нават яшчэ далейшых. Але большасьць «рэлякантаў» паходзіць з Расеі.
У Горадні толькі і размоваў пра скарб, знойдзены ў старым доме 14 красавіка. Кошт знойдзенага можа сягнуць ажно да 30 тысяч даляраў, а самую каштоўную рэч калісьці насіў слуга імпэратара.
35-гадовы гамяльчук Міхаіл Міхайлюкоў — інвалід па слыху зь дзяцінства. Праз сваё захапленьне спартовым арыентаваньнем мужчына ледзь ня трапіў пад кулю вартавога, калі прабягаў паўз агароджу вайсковай часткі № 63604. Воклічаў «Стой, хто ідзе!?» і «Стой, страляць буду!» Міхаіл не пачуў і спыніўся толькі пасьля папераджальнага стрэлу, адчуўшы вібрацыю ў паветры. Гамельчука затрымалі і абвінавацілі ў спробе незаконнага пранікненьня на тэрыторыю часткі.
Якім мае быць школьны курс літаратуры ў ХХІ стагодзьдзі? Пасьля якіх твораў школьнай праграмы дзеці пачынаюць ненавідзець чытаць? Ці трэба замяніць прадмет «расейская літаратура» на курс сусьветнай літаратуры?
8 красавіка група маладых палякаў зьбіла беларусаў у горадзе Голдапе (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва) пры самай польска-расейскай мяжы. Нападнікам пагражае да 7,5 года пазбаўленьня волі.
У сувязі з падрыхтоўкай паправак у закон «Аб СМІ» беларускі блогер Сьцяпан Сьвятлоў, вядомы як Nexta, зрабіў відэа, якое назваў «магчыма, апошнім».
Як уратаваць свой бізнэс ад сьмерці ў бліжэйшыя 10 гадоў, на каго вучыцца і што такое экспанэнцыйнае мысьленьне — адзін з суаўтараў дэкрэту пра ПВТ 2.0 Віктар Пракапеня эпічна выступіў на форуме Hi-Tech Nation.
Беларуска Настасься Алейнікава захапляееца мастацтвам зь дзяцінства. Скончыла мастацкую вучэльню ў Менску, адвучылася ў мастацкай акадэміі ў Празе, стала ювэлірам году і выйграла прэмію Czech Grand Design.