Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН: расейская прапаганда выпусьціла «абуральную хлусьню»


Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН. 13 красавіка 2018 году.
Паседжаньне Рады Бясьпекі ААН. 13 красавіка 2018 году.

Пастаянны прадстаўнік Вялікабрытаніі пры ААН Карэн Пірс рашуча абвергла сьцьверджаньне расейскага міністэрства абароны пра тое, што Злучанае Каралеўстве інсцэніравала хімічную атаку ў Сырыі 7 красавіка.

Карэн Пірс заявіла, што «дзіўнае» сьцьверджаньне Масквы зьяўляецца «абуральнай хлусьнёй».

Пірс сказала, што мае намер «катэгарычна заявіць: Брытанія ня мае дачыненьня і ніколі ня стала б удзельнічаць ва ўжываньні хімічнай зброі».

Раней у пятніцу прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі генэрал Ігар Канашанкаў заявіў, што Брытанія «непасрэдна ўдзельнічала ў правакацыі», але не прывёў ніякіх доказаў.

Карэн Пірс пасьля пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН заявіла журналістам, што абвінавачваньні Расеі «недарэчныя».

Пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН было склікана на просьбу Расеі для разгляду пагрозаў з боку ЗША пра намер правесьці ваенную акцыю супраць рэжыму Асада ў адказ на хімічную атаку ў горадзе Дума.

Брытанскі дыплямат дадала: «Мы маем справу з адным з горшых прыкладаў „фэйкавых навінаў “, якія калі-небудзь даводзілася атрымліваць ад расейскай прапагандысцкай машыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG