Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран скрытыкаваў перамовы мусульманскіх краін з Ізраілем


Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі
Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі

Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі назваў 4 красавіка перамовы з Ізраілем «недаравальнай памылкай». Гэта адбылося празь некалькі дзён пасьля таго, як саудаўскі прынц Махамад бін Сальман заявіў, што ізраільцяне маюць права жыць мірна на сваёй зямлі.

У паведамленьні на сайце Хамэнэі гэтая заява аднаго зь лідэраў Саудаўскай Арабіі ня згадваецца, але вярхоўны лідэр Ірану выразна паказаў, што Тэгеран выступае супраць адлігі, якая апошнім часам назіраецца ў адносінах паміж Ізраілем і Саудаўскай Арабіяй.

«Рух да перамоваў з хлусьлівым і жорсткім рэжымам — вялікая недаравальная памылка, якая адсоўвае перамогу палестынскага народу», — сказаў Хамэнэі і дадаў, што «рэлігійны доўг» ўсіх мусульман заключаецца ў падтрымцы палестынскіх рухаў супраціву. Іранскі лідэр абавязаўся працягваць падтрымку палестынскай ісламісцкай групоўкі «Хамас».

Саудаўская Арабія дагэтуль фармальна не прызнае Ізраіль, хоць нядаўна паміж дзьвюма краінамі аднавіліся авіяцыйныя палёты. У лістападзе адзін з членаў ізраільскага ўраду паведаміў аб таемных кантактах з Саудаўскай Арабіяй.

Аналітыкі мяркуюць, што паляпшэньне адносін паміж двума былымі ворагамі можа быць матывавана тым, што абедзьве краіны бачаць агульную пагрозу з боку Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG