Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі ўпершыню за 35 гадоў адкрываецца кінатэатар


Жыхары Саудаўскай Арабіі на фэстывалі «Конкурс кароткамэтражных фільмаў 2» 20 кастрычніка 2017 году. Рэдкая ноч кіно ў Эр-Рыядзе напярэдадні афіцыйнага зьняцьця забароны на кінатэатры
Жыхары Саудаўскай Арабіі на фэстывалі «Конкурс кароткамэтражных фільмаў 2» 20 кастрычніка 2017 году. Рэдкая ноч кіно ў Эр-Рыядзе напярэдадні афіцыйнага зьняцьця забароны на кінатэатры

У Саудаўскай Арабіі ўпершыню больш як за 35 гадоў адкрываецца грамадзкі кінатэатар. Ён пачне працу 18 красавіка ў Эр-Рыядзе. У гэты дзень у новым кіназале пакажуць фільм «Чорная пантэра» рэжысэра Райана Куглера. Пра гэта паведамляе Reuters.

Раней улады Саудаўскай Арабіі падпісалі дамову з амэрыканскай кампаніяй AMC Entertainment Holdings Inc., у рамках якога за пяць гадоў у краіне павінна зьявіцца 40 кінатэатраў, а да 2030 году — амаль 350. Фільмы перад паказам будуць правяраць цэнзары.

Кінатэатры ды іншыя забаўляльныя ўстановы былі забароненыя саудаўскімі ўладамі ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя пад ціскам фундамэнтальных ісламістаў. Тады рэлігійныя дзеячы абвясьцілі прагляд фільмаў грахоўным.

У верасьні 2017 году, празь некалькі месяцаў пасьля ўступленьня на пасад, кароль Сальман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд распарадзіўся зьняць забарону на кіраваньне аўтамабіляў для жанчын. Яны таксама могуць наведваць грамадзкія месцы і стадыёны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG