Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Саудаўскай Арабіі жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем


Жанчыны ў Саудаўскай Арабіі атрымалі права на кіраваньне аўтамабіля. Адпаведны дэкрэт падпісаў кароль Краіны Сальман бэн Абдэль Азіз Аль Сауд. Пра гэта паведаміў тэлеканал Al Arabia.

Згодна з дакумэнтам, забясьпечваць меры па выкананьню новага закону будзе міністэрствы ўнутраных справаў, фінансаў, працы і сацыяльнага разьвіцьця. Указ павінен быць рэалізаваны да чэрвеня 2018 года.

Саудаўская Арабія заставалася адзінай краінай, дзе жанчынам забаранялася вадзіць аўтамабіль. Кампанія за права жанчын вадзіць аўтамабіль доўжыцца шмат гадоў. Супраць выступалі кансэрватыўныя ісламскія багасловы. Жанчын, якія змагаюцца за права ваджэньня, часта арыштоўвалі і каралі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG