Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія адкрывае кінатэатры пасьля 35-гадовай забароны


Махамэд бін Салман
Махамэд бін Салман

Улады Саудаўскай Арабіі паведамілі 11 сьнежня, што дазволяць людзям хадзіць у публічныя кінатэатры ўпершыню за 35 гадоў і што першыя з іх могуць адкрыцца ў сакавіку наступнага году.

Кінатэатры былі забароненыя ў пачатку 1980-х гадоў пад ціскам ісламістаў, якія дамагліся абмежаваньня шматлікіх ранейшых формаў публічнай забавы ў краіне.

Новы рэфармісцкі ўрад на чале з 32-гадовым насьледным прынцам Махамэдам бін Салманам імкнецца паслабіць многія з ранейшых абмежаваньняў у публічным жыцьці. Махамэд бін Салман кажа, што эканоміка, якая моцна пацярпела ад нізкіх коштаў на нафту, выйграе ад росту забаўляльнай індустрыі.

Чакаецца, што да 2030 году ў Саудаўскай Арабіі адкрыюць больш за 300 кінатэатраў. Паводле прагнозаў ураду, рост сэктару кінаіндустрыі складзе каля 24 мільярдаў даляраў, будзе створана 30 тысяч працоўных месцаў. Пакуль невядома, ці будуць кінатэатры мець падзел на мужчынскія і жаночыя зоны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG