Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчынам у Саудаўскай Арабіі для адкрыцьця і вядзеньня свайго бізнэсу больш не спатрэбіцца згода мужа або сваяка мужчынскага полу. Пра гэта заявілі ў міністэрстве гандлю і інвэстыцый, паведамляе сайт Arab News.

У Саудаўскай Арабіі ўжо некалькі месяцаў ідуць рэформы, якія прасоўвае насьледны прынц Магамэд бін Сальман. У кастрычніку жанчыны атрымалі права вадзіць аўтамабіль і самастойна наведваць грамадзкія месцы. У студзені стала вядома, што ўлады Саудаўскай Арабіі зацьвердзілі выдачу віз жанчынам старэйшым за 25 гадоў, якія вандруюць без суправаджэньня мужчын. У сярэдзіне лютага генпракуратура краіны абвясьціла аб конкурсным прыёме жанчын на працу сьледчымі.

Зь нядаўніх часоў у Саудаўскай Арабіі дазволілі праводзіць канцэрты і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. У канцы мінулага года стала вядома, што ў краіне ўпершыню пасьля 35 гадовага перапынку адкрыюцца кінатэатры.

На думку ўладаў, рэформы павінны дывэрсіфікаваць эканоміку, якая залежыць ад нафты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG