Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія пачне выдаваць візы турысткам без суправаджэньня мужчын


Жанчыны на вуліцы сталіцы Саудаўскай Арабіі, Эр-Рыяду, верасень 2017 году.

Улады Саудаўскай Арабіі пачнуць выдаваць візы жанчынам, старэйшым за 25 гадоў, якія падарожнічаюць без суправаджэньня мужчын. Чакаецца, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць ужо ў першым квартале 2018 году. Аднаразовую візу будуць выдаваць на тэрмін да 30 дзён.

Раней жанчыны не маглі прыяжджаць у Саудаўскую Аравію без суправаджэньня сваяка мужчынскага полу. Цяпер гэтая забарона захаваецца толькі для тых, каму ня споўнілася 25 гадоў.

У дзяржаўнай камісіі па турызме Саудаўскай Арабіі паведамілі, што ўлады ўводзяць новыя правілы для павышэньня прывабнасьці краіны сярод падарожнікаў.

У Саудаўскай Арабіі ўжо некалькі месяцаў ідуць рэформы, якія прасоўвае насьледны прынц Мухамэд бін Сальман. У кастрычніку жанчыны атрымалі права вадзіць аўтамабіль і самастойна наведваць грамадзкія месцы. Акрамя таго, у краіне можна праводзіць канцэрты і іншыя забаўляльныя мерапрыемствы. У канцы мінулага году, у краіне ўпершыню пасля 35-гадовага перапынку адкрыліся кінатэатры. На думку ўладаў, рэформы павінны дывэрсыфікаваць эканоміку, якая залежыць ад нафты.

XS
SM
MD
LG