Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаматы прымаць бутэлькі ў Беларусі зьявяцца ў 2020-м


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Апрача шклянога посуду, за грошы можна будзе здаць і алюмініевыя бляшанкі ад напояў.

Намесьніца дырэктара прадпрыемства «Апэратар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Надзея Татарынцава агучыла пляны ўсталяваньня ў Беларусі аўтаматаў, каб прымаць шкляную і алюмініевую тару. Ставіць іх будуць у буйных гандлёвых цэнтрах. Кожны зможа загрузіць у іх шкляную ці алюмініевую тару і вярнуць грошы за яе.

Такія апараты будуць аўтаматычна «счытваць» маркіроўку з тары. Гэта робіцца дзеля таго, каб машыны прымалі не любую тару. Эстонскі досьвед паказаў, што калі апараты выдаюць грошы за любую бутэльку ці бляшанку, іх выяўляецца значна болей, чым ва ўсёй краіне было прададзена напояў.

Са спасылкай на сацыёлягаў Татарынцава сказала, што ў Беларусі колькасьць ахвотных карыстацца дэпазытна-закладнай сыстэмай звароту тары ўзрастае.

Як дадала Татарынцава, закрываць звычайныя прыёмныя пункты шкляной тары ня будуць.

Што перашкаджае разьдзельнаму збору сьмецьця?

Цяпер у Беларусі каля 8 тысяч кантэйнэраў для разьдзельнага збору сьмецьця. Але патрэбна іх значна больш, прызнала Татарынцава. Апэратары другасных матэрыяльных рэсурсаў гатовыя істотна павялічыць колькасьць кантэйнэраў. Аднак узьнікае шэраг нязручнасьцяў. Найперш гэта зьвязана з тым, што дагэтуль будаўнікі не прадугледжвалі спэцыяльных пляцовак для такіх кантэйнэраў.

«Тады пра гэта проста ня думалі. Цяпер жа знайсьці месца для іх складана», — прызнала Надзея Татарынцава.

Папера, шкло, шыны — так. Вопратка — не. Як і якое сьмецьце перапрацоўваюць у Беларусі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG