Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ператрусы ў рэдакцыях Forbes і Ratel, затрымалі журналістаў


У рэдакцыі часопісу Forbes у Казахстане прайшлі ператрусы. Як паведамляецца на сайце выданьня, супрацоўнікаў не выпускалі з кабінэтаў, у іх канфіскавалі сотавыя тэлефоны. Паліцыянты затрымалі намесьніка галоўнага рэдактара Аляксандра Варацілава. Пасьля допыту яго адпусьцілі.

Адначасова ператрусы прайшлі ў рэдакцыі парталу Ratel.kz. Затрыманыя трое яго супрацоўнікаў. Іх даставілі ў дэпартамэнт ўнутраных спраў Алма-Аты.

Ператрусы прайшлі і па месцах жыхарства затрыманых журналістаў. Супрацоўнікі рэдакцый паведамілі пра канфіскацыю хатніх кампутараў і тэлефонаў, у тым ліку якія належаць дзецям.

Арманжан Байтасаў, выдавец Forbes Kazakhstan
Арманжан Байтасаў, выдавец Forbes Kazakhstan

Абодва выданьні праходзяць адказчыкамі па пазове былога міністра фінансаў Казахстану аб абароне гонару і годнасьці. Зэйнула Какімжанаў падаў у суд за публікацыю артыкулаў, якія, на ягоную думку, распаўсюджвалі пра яго ілжывыя зьвесткі. Абодва выданьні ў сваіх артыкулах паведамлялі пра датычнасьць Какаімжанава да карупцыі. Суд пастанавіў спыніць працу Ratel.kz і абавязаў абодва СМІ выплаціць пазоўніку каля 150 тысяч долараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG