«Усю ноч мы змагаліся з хакерскай атакай на сайт Kamunikat. org. Зламысьнік здолеў атрымаць доступ да сэрвісу з узроўню адміністратара і пасьлядоўна выдаляў публікацыі і навіны. Каля 2:30 удалося заблякаваць ягоныя дэструкцыйныя дзеяньні.
На жаль, яму ўдалося выдаліць некалькі тысяч публікацый і навінаў. Аднак шкоду амаль цалкам удалося ліквідаваць: публікацыі былі адноўленыя, а навіны — вернутыя да пачатку кастрычніка. Зараз працягваюцца працы па аднаўленьні стану сэрвісу на ўчорашні вечар. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца цалкам аднавіць.
Пакуль мы не ведаем, хто стаяў за гэтай атакай», — напісаў Яраслаў Іванюк.
Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org, якая была заснаваная і папаўняецца ў Беластоку, сёлета споўнілася 25 гадоў. Яе наведнікі — пераважна беларусы. Акрамя інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк пазьней стварыў аднайменнае выдавецтва.
Форум