Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў тыдня, якія вы маглі прапусьціць


Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.

Экс-міністар па надзвычайных сытуацыях: У Беларусі створаныя перадумовы для «кемераўскіх трагедый»

​У расейскім Кемераве пахавалі першых ахвяраў пажару ў забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня». Афіцыйна паведамляецца пра 64 загінулых, больш за 40 зь іх — дзеці. Як пазьбегнуць падобных трагедый і што дзеля гэтага робіцца ў Беларусі, у інтэрвію Свабодзе распавёў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі міністар па надзвычайных сытуацыях, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Валеры Астапаў.

Івонка Сурвіла: Наш народ ня быў гатовы ні выбіраць жанчыну, ні выбіраць эмігрантку

Івонка Сурвіла: Наш народ ня быў гатовы ні выбіраць жанчыну, ні выбіраць эмігрантку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:58 0:00

Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Зона Свабоды» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР. Івонка Сурвіла тлумачыць, чаму беларусы пакуль не сасьпелі да жанчыны кіраўніцы дзяржавы, у чым хібы патрыярхальнага грамадзтва, а таксама ў якіх выпадках ёй даводзілася гневацца ў дыскусіях з палітыкамі-мужчынамі.

«У прыбіральню трэба з аўтаматам хадзіць». Як праходзіць мабілізацыя ў Беларусі

Тыдні ў намётах на вуліцы, бязь лекаў і амаль задарма. Як праходзіць мабілізацыя ў Беларусі і чаму ад яе вызваляюць дэпутатаў парлямэнту, настаўнікаў і жывёлаводаў.

«Я нікога не забіваў». Падрабязнасьці з суду па справе, якую «дапамог раскрыць» Лукашэнка

Абвінавачаны Юры Іваноў катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да забойства Сьвятланы Паддубскай, якое адбылося больш за 9 гадоў таму.

Гульні скончыліся. Як «Беларусьфільм» перастараўся ў стварэньні прапагандысцкага кіно

​Яшчэ ў час, калі Бэрлінскі міжнародны кінафэстываль грымеў прэм’ерамі новых фільмаў Уэса Андэрсана, Кім Кі Дука і Стывэна Содэрбэрга, у Менску таксама паказалі навінку. 16 лютага ў кінатэатры «Масква» «Беларусьфільм» прадставіў сваю сьвежую карціну «Не гульня», прысьвечаную стагодзьдзю ўзброеных сіл Беларусі.​

Самы папулярны пацалунак на Дзень Волі

​Аляксандар Жук і Іна Абмётка трапілі 25 сакавіка ў камэры апэратараў падчас канцэрту каля Опэрнага тэатру. «У момант, калі пацалаваліся: пацалаваліся і пацалаваліся, ну сфоткалі і сфоткалі», — Аляксандар кажа, што яны нават не ўяўлялі, наколькі папулярным стане іх фатаздымак.

«Цябе ўсё задавальняе? Валі адсюль!» У Менску адбыўся вялікі сход маршрутачнікаў

​У Менску ў Бізнэс-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага 29 сакавіка адбыўся сход уладальнікаў прыватных міжгародніх маршрутак «нерэгулярных зносін». Яны стварылі працоўную групу, якая павінна прадставіць ва ўрад прапановы вырашэньня пытаньняў «нерэгулярных» перавозак.​

«Б’е — значыць, сядзе» — погляд у 21 стагодзьдзі на хатні гвалт

​Якія маштабы і формы мае хатні гвалт у Беларусі? Як функцыянуе прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту? Расказваюць кіраўніца прытулку грамадзкага абʼяднаньня «Радаслава» Вольга Гарбунова, сябра нацыянальнай рады па гендэрнай палітыцы, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і генэральная сакратарка «Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын» Вольга Янчук.

Як вязень туркмэнскага і беларускага рэжымаў стаў узорным эўрапейцам

Чары Анамурадаў — вязень постсавецкіх аўтакратый. У ашгабадзкай турме ледзь не памёр ад зьдзекаў і катаваньняў, у менскай падхапіў сухоты і цудам пазьбег выкраданьня расейскімі спэцслужбамі. Цяпер жыве ў Швэцыі. Радыё Свабода наведалася да дысыдэнта, журналіста, прадпрымальніка.

Юры Зісер: Мой выступ 25 сакавіка на расейскай мове — пытаньне прынцыпу

Госьць «Інтэрвію тыдня» — заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер. Ён тлумачыць, чаму ня бачыць нічога апазыцыйнага ў сьвяткаваньні стагоддзя БНР, заяўляе, што ідэя нацыянальнай дзяржавы даўно памерла, і называе тры фундамэнтальныя каштоўнасьці сваёй кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG