Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі прыйшоў на сустрэчу з сэнатарамі ЗША ў балаклаве


Грыгоры Родчанкаў (зьлева)
Грыгоры Родчанкаў (зьлева)

Грыгоры Родчанкаў, былы кіраўнік Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі, які распавёў аб расейскай дзяржаўнай праграме допінгу ў спорце, сустрэўся 23 сакавіка ў Вашынгтоне з амэрыканскімі заканадаўцамі — сябрамі Камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынская камісія).

Паводле афіцыйнага прэс-рэлізу аб сустрэчы, размова на ёй ішла ня толькі пра допінг, але і пра «карупцыю ў міжнародных спартыўных фэдэрацыях», а таксама пра «пагрозу, якую Расея ўяўляе для ЗША».

У сустрэчы ўдзельнічалі сэнатары Коры Гарднэр і Бэн Кардын. На фатаграфіі з сустрэчы, распаўсюджанай у інтэрнэце, Родчанкаў сядзіць за сталом у цёмных акулярах і балаклаве, якая хавае большую частку ягонага твару.

Сэнатар Кардын пасьля сустрэчы заявіў, што Родчанкаў, які нядаўна зьмяніў зьнешнасьць, баіцца за сваё жыцьцё, што, па словах сэнатара, апраўдана пасьля атручваньня ў Вялікай Брытаніі былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля. Сам Родчанкаў у інтэрвію ВВС у лютым 2018 году таксама казаў, што ягонае жыцьцё знаходзіцца пад пагрозай. У лістападзе 2017 году ганаровы прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі Леанід Цягачоў заявіў, што «Родчанкава трэба за няпраўду расстраляць, як Сталін бы зрабіў»​.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG