Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганаровы прэзыдэнт НАК Расеі заклікаў расстраляць экс-кіраўніка антыдопінгавай лябараторыі


Грыгорый Родчанкаў, былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі

Ганаровы прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі заклікаў расстраляць чалавека, які паведаміў пра арганізаваны допінг у расейскім спорце.

Некалькі гадоў таму экс-кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі Грыгорый Родчанкаў распавёў пра масавае ўжываньне допінгу ў расейскім спорце. «Родчанкава трэба за няпраўду расстраляць, як Сталін бы зрабіў», — завіў радыёстанцыі «Говорит Москва» ганаровы прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі Леанід Цягачоў.

Незалежная камісія Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у 2015 годзе падрыхтавала даклад аб дзяржаўнай падтрымцы допінгу ў расейскім спорце. Падставай для падрыхтоўкі гэтага дакладу, сярод іншага, былі паказанні Родчанкава. Правы Расейскага антыдопінгавага агенцтва (РУСАДА) былі прыпыненыя. 16 лістапада 2017 году WADA адмовілася аднавіць акрэдытацыю РУСАДА, прызнаўшы агенцтва «неадпаведным кодэксу» арганізацыі. Прадстаўнікі расейскай улады назвалі гэтае рашэньне несправядлівым.

Родчанкаў цяпер жыве ў ЗША. У Расеі ён завочна арыштаваны.

XS
SM
MD
LG