Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала ўжо шэсьць прыхільнікаў маршу на Дзень Волі


Вольга Мікалайчык і Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Раніцай 23 сакавіка быў арыштаваны сябра аргкамітэту сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. Дом палітыка спрабавалі штурмаваць з выкарыстаньнем спэцсродкаў.

Леаніда Кулакова асудзілі на 10 сутак, вынікі судоў над Яўгенам Афнагелем і Арцёмам Касаваравым «засакрэцілі»

Пра гэта Charter97.org паведаміла жонка палітыка Кацярына Людвіг.

«Дом быў у аблозе ўжо некалькі дзён, з кожнага боку дзяжурыла па адным „бусіку“ з АМАПам, у машыне чалавек шэсьць, плюс легкавікі часам зьяўляліся. АМАП патруляваў ўсе суседнія вуліцы, ноччу таксама дзяжурылі, разводзілі вогнішчы. Як толькі я выяжджала на машыне, за мной адразу ехалі, правяралі, ці няма Жэні, на дарозе да дома дзяжурылі даішнікі.

Сёньня раніцай амапаўцы падышлі да дома і сказалі, што ёсьць загад на затрыманьне ў любым выпадку, нават калі ня выйдзе з дома да 26 сакавіка. Сказалі, што будуць браць дом штурмам, выкарыстоўваць спэцсродкі, пыталіся, ці ёсць маленькія дзеці ўсярэдзіне, сказалі, што выломваць будуць нават міжпакаёвыя дзверы, біць шыбы. Пасля таго, як пачалі сьцякацца да дома з усіх бакоў, грукаць у дзверы і пагражаць выламаць, Жэня вырашыў выйсьці. Сёньня будзе суд, ніякіх „даўгоў“ па старых акцыях у яго няма», — расказала жонка палітыка.

Пазьней актывіст Леанід Кулакоў паведаміў на Facebook пра сваё затрыманьне:

Паводле зьвестак БелаПАН, затрыманая таксама Вольга Мікалайчык.

21 сакавіка ўлады арыштавалі ініцыятараў шэсьця 25 сакавіка ў Менску Ўладзімера Някляева, Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка. Максіма Вінярскага асудзілі на 10 сутак за акцыю салідарнасьці з сайтам «Хартыя-97», заблякаванага ў Беларусі.

Арганізатары мітынгу-канцэрту апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць затрыманьня ініцыятараў шэсьця.

У Менску падавалі тры розныя заяўкі на шэсьці 25 сакавіка, гарадзкія ўлады забаранілі ўсе. Але ў Менску дазволілі мітынгі канцэрты 24 сакавіка і 25 сакавіка, таксама дазволілі шэраг акцыяў у іншых гарадах Беларусі.

«Не патрэбныя нам сёньня гэтыя дэманстрацыі, вулічныя шэсьці, сказаў Аляксандар Лукашэнка 20 сакавіка. — Не таму, што я іх баюся. Пройдуць па вуліцы, па Менску — перажывем. Але адзін раз, другі, трэці раз, а пасьля будзе як дваццаць гадоў таму».

Колькасьць удзельнікаў і затрыманых на Дзень Волі ў папярэднія гады. ІНФАГРАФІКА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG