Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларусаў апошні шанец трапіць на алімпійскі п’едэстал


Беларуска Дар'я Домрачава на спаборніцтвах у Пхёнчхане
Беларуска Дар'я Домрачава на спаборніцтвах у Пхёнчхане

Беларуская каманда біятляністак сёньня пазмагаецца за алімпійскія мэдалі ў эстафэце 4 на 6.

За тры дні да заканчэньня Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане зборная Беларусі займае 15-е месца ў агульнакамандным мэдальным заліку — пасярэдзіне з трох дзясяткаў краінаў, чые прадстаўнікі станавіліся чэмпіёнамі і прызэрамі зімовых Гульняў-2018.

16 лютага золата ў лыжнай акрабатыцы здабыла фрыстайлістка Ганна Гуськова, на наступны дзень у мас-старце другой фінішавала Дар’я Домрачава.

Хто такая Ганна Гуськова, якая прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Сёньня апошні рэальны шанец папоўніць калекцыю мэдалёў.

У чацьвер беларускія спартоўцы возьмуць удзел у двух відах праграмы. Калі на гарналыжніка Юрыя Данілачкіна спадзеў хіба гіпатэтычны, то жаночая эстафэта біятляністак дае падставы чакаць большага.

Беларуская чацьвёрка стартуе ў наступным парадку: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар’я Домрачава. Пры дакладнай стральбе мэдальныя шанцы можна расцэньваць як някепскія. Пачатак а 14.15.

Фаварытамі гонкі адмыслоўцы называюць Нямеччыну і Францыю. Беларусь разам зь вялікай групай камандаў прэтэндуе на трэцюю пазыцыю. Галоўнымі канкурэнткамі ў барацьбе за п’едэстал будуць італьянкі, швэдкі, украінкі.

Сёньня з Паўднёвай Карэі ў Беларусь вяртаюцца фрыстайлісты, у іх ліку і чэмпіёнка Пхёнчхану Ганна Гуськова. Пачынаючы ад 1998 году, выхаванцы галоўнага трэнэра Мікалая Казекі стабільна здабываюць узнагароды, прычым тры апошнія Алімпіяды гэта мэдалі найвышэйшай вартасьці.

«Як мяркуеце, дадуць Аньцы кватэру?» Алімпійская чэмпіёнка Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG