Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто такая Ганна Гуськова, якая прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане


Ганна Гуськова
Ганна Гуськова

Алімпійскай чэмпіёнцы Пхёнчхану-2018 Ганне Гуськовай 25 гадоў, нарадзілася ў Менску. У фрыстайл прывялі бацькі, калі дачцэ споўнілася 7 гадоў. Да таго марыла стаць журналісткай ці фатографам.

Фрыстайлістка Ганна Гуськова прынесла першае золата Беларусі ў Пхёнчхане​

На міжнародных спаборніцтвах пачала выступаць 10 гадоў таму, прызэрка этапаў Кубку Эўропы сярод юніёраў. У 17-гадовым узросьце адабралася на першым этапе Кубку сьвету ў катэгорыі юніёраў. У 2012-м стала срэбнай прызэркай юніёрскага чэмпіянату сьвету.

Сёлетні сэзон у яе кар’еры стаў самым пасьпяховым. Спачатку выйграла этап Кубку сьвету ў Кітаі, а пасьля гэтага была другой на аналягічным этапе ў ЗША.

На Алімпійскіх гульнях дэбютавала ў 2014 годзе ў Сочы. Тады Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту дала Беларусі дзьве дадатковыя жаночыя ліцэнзіі, але Ганна не прайшла нават кваліфікацыю.

Але ўжо другія па ліку Гульні ў яе спартовым жыцьці сталі, без перабольшаньня, трыюмфальнымі. Хоць The Associated Press у сваім вялікім прагнозе і «аддавала» беларусцы толькі другое месца.

Увесь мінулы сэзон спартоўка прапусьціла з-за траўмы. Падчас адной з трэніровак няўдала прызямлілася і пашкодзіла мэніск — давялося класьціся на апэрацыю. А да гэтага было сур’ёзнае хірургічнае ўмяшаньне з-за разрыву пярэдняй крыжападобнай зьвязкі калена.

У ранейшых інтэрвію Ганна Гуськова прызнавалася, што любіць татуіроўкі, яе цела ўпрыгожваюць некалькі малюнкаў. Казала, што тату раскрывае яе характар і дапаўняе ўнутраны сьвет.

Іншае захапленьне — шыцьцё. Яна мае сваю швэйную машынку і пасьля заканчэньня спартовай кар’еры марыць папрактыкавацца ў дызайне моднага адзеньня.

За залатую ўзнагароду Ганна Гуськова атрымае 150 тысяч даляраў ад беларускай дзяржавы — такі памер вызначаны за алімпійскую перамогу.

Віншаваньне ад Домрачавай:

Першы трэнэр чэмпіёнкі Ганны Гуськовай: Яна задаволеная сабой і вельмі стомленая

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG