Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарʼя Домрачава здабыла срэбра ў мас-старце

Дар'я Домрачава на дыстанцыі
Дар'я Домрачава на дыстанцыі

17 лютага беларуская біятляністка Дарʼя Домрачава фінішавала другой у алімпійскай гонцы з масавым стартам. Гэта першы мэдаль Домрачавай на Алімпіядзе ў Пхёнчхане і другая ўзнагарода зборнай Беларусі.

Перамогу атрымала біятляністка з Славакіі Анастасія Кузьміна. Бронза ў Тырыль Экгаф з Нарвэгіі. Яшчэ адна беларуска Надзея Скардзіна заняла 7-е месца.

Срэбраны мэдаль Дар'і Домрачавай. Як гэта было. ФОТА

Дагэтуль выступленьне трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Сочы-2014 Дарʼі Домрачавай у Пхёнчхане цяжка было назваць удалым. Яна фінішавала 9-й у біятлённым спрынце на 7.5 км і 27-й у індывідуальнай гонцы на 15 кілямэтраў.

Срэбраны мэдаль Дар'і Домрачавай. ФОТА

1/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
4/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
5/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
6/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/7
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Гэта другі мэдаль Беларусі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. 16 лютага фрыстайлістка Ганна Гуськова здабыла золата. Яна паказала найлепшы вынік у трох фінальных спробах.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG