Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачавай не ўдалося заняць месца на алімпійскім п’едэстале 


Дар'я Домрачава

Дар’я Домрачава не прынесла доўгачаканага мэдаля у скарбонку зборнай Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі. Прадэманстраваўшы высокую хуткасьць у індывідуальнай жаночай гонцы на 15 кілямэтраў​, біятляністка прамахнулася на стрэльбішчы.

15 лютага ў Пхёнчхане прайшла перанесеная зь серады індывідуальная жаночая гонка на 15 кілямэтраў.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 Дар'я Домрачава цягам трох стралковых рубяжоў ішла ў тройцы наймацнейшых, але дапусьціла адразу тры промахі ў чацьвёртай стральбе і выбыла з кола прэтэндэнтаў на мэдалі. У выніку — 27-е месца.

Уладальніца Малога хрустальнага глёбуса ў гэтай дысцыпліне беларуска Надзея Скардзіна ​фінішавала дзясятай, зрабіўшы адзін промах.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала швэдка Ганна Эбэрг. Другая прыступка засталася за славачкай Анастасіяй Кузьміной, трэцяя — за двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай Пхёнчхану немкай Ляўрай Дальмаер.

Букмэкеры перад пачаткам стартаў найвышэй ставілі немку Ляўру Дальмаер, у тройку фаварытак таксама ўваходзілі славачка Кузьміна і беларуска Домрачава. Надзея Скардзіна ў стаўках была восьмай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG