Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дзьмітрыеў: «У мясцовыя саветы выбрана 18 тысяч адценьняў шэрага»


Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота
Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, архіўнае фота

Кампанія «Гавары праўду!» падвяла вынікі кампаніі мясцовых выбараў, у якой брала актыўны ўдзел. Вынікі расчаравалі.

Адзін зь лідэраў кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў ацаніў выбары без аптымізму:

«У мясцовыя саветы выбрана 18 тысяч адценьняў шэрага. Людзі ня будуць іх бачыць, заўважаць. Уладзе патрэбны дэпутаты, якія не адстойваюць інтарэсаў грамадзтва».

Тацяна Караткевіч перакананая: рашэньне ўладаў не прапусьціць ніводнага дэмакратычнага кандыдата неадэкватнае і недальнабачнае. Улада чарговым разам прадэманстравала, што яна нічога не баіцца, адчувае сябе занадта ўпэўнена, у яе зусім няма страху.

5 асноўных высноваў зь мясцовых выбараў ад кампаніі «Гавары праўду»:

  1. Адкат у палітычнай лібэралізацыі. Альтэрнатыва, адкрытая канкурэнцыя, дыскусія і грамадзянскі ўдзел — усё гэта палохае сёньня чыноўнікаў. Падчас цяперашняй кампаніі праўладныя кандыдаты практычна не вялі ніякай адпаведнай працы з грамадзтвам. Першапачатковы разьлік быў выключна на фальсыфікацыю і ўнутраныя дамоўленасьці.
  2. Улада ігнаруе думкі грамадзян і выключае грамадзтва з палітыкі. Па сутнасьці, праўладныя кандыдаты, выбарчыя камісіі працуюць зь лічбамі і зь бюлетэнямі, а ня з выбарнікамі. Ім патрэбны кандыдаты, якія не праводзяць кампаній, патрэбны сябры камісій, якія ня лічаць галасоў, патрэбны назіральнікі, якія ня сочаць, і дэпутаты, якія не адстойваюць інтарэсаў сваіх выбарнікаў.
  3. Апазыцыя знаходзіцца ў крызісе. Па ўсёй краіне дэмакратычныя сілы вылучылі каля 400 кандыдатаў, 169 зь іх — ад «Гавары праўду». Гэта вельмі мала, што дае магчымасьць уладзе не заўважаць апазыцыю і не лічыцца зь ёй пры вырашэньні палітычных пытаньняў..
  4. Грамадзтва хоча, каб зь ім лічыліся. Новыя людзі гатовыя прыходзіць у палітыку, калі бачаць пасьпяховыя прыклады. «Гавары праўду» вылучыла 169 кандыдатаў, многія зь якіх ніколі раней ня ўдзельнічалі ў палітыцы. На выбарчых акругах кампаніі ўдалося арганізаваць валянтэрскае назіраньне. За кандыдатаў «Гавары праўду» сабралі больш за 16 000 подпісаў, а за мясцовыя праблемы падчас агітацыі — амаль 5 000 подпісаў.
  5. Грамадзтва шануе пасьлядоўнасьць у палітыцы. У «Гавары праўду» падчас гэтай кампаніі прыйшло шмат новых людзей, для якіх галоўнай матывацыяй далучэньня сталі «мірныя перамены». Гэта паказвае, што палітычныя лёзунгі даюць эфэкт пры сталай іх «адпрацоўцы» на працягу 3-5 гадоў. Частая зьмена пазыцый блытае людзей, адштурхоўвае ад палітыкі і дэмаралізуе актывістаў.

Нягледзячы на нэгатыўны вынік удзелу кампаніі ў мясцовых выбарах, яе кампаніі па-ранейшаму перакананыя, што мірныя перамены — адзіна правільны для Беларусі шлях.

Мясцовыя выбары былі «максымальна бруднымі», — назіральнікі

Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі. Жывы блог

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG