Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Давайце пакуль што супакоімся». Міністар замежных спраў Украіны пра перанос перамоваў кантактнай групы зь Менску


Паўло Клімкін, архіўнае фота
Паўло Клімкін, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін мяркуе, што тэарэтычная зьмена Менску як пляцоўкі для пасяджэньняў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе на іншае месца не паўплывае на сам вынік гэтых перамоваў, паведамляе УНІАН.

Пра гэта дыплямат заявіў у пятніцу вечарам у эфіры тэлеканалу «Інтер».

«Давайце пакуль што супакоімся. Насамрэч месца фармату ня мае асаблівага значэньня. Чаму быў абраны Менск? ... Гэта добрая лягістыка — менш за гадзіну (ляцець самалётам — УНІАН)», — сказаў Клімкін.

У той жа час дыплямат прызнаў, што існуюць «пэўныя праблемы зь бясьпекай», аднак іх «больш-менш можам кантраляваць».

«А калі гэта Астана — паглядзіце, дзе гэта.

І ці гэта Менск, ці іншы горад. Гэта абсалютна ня важна. Важна, што мы, на жаль, не прасоўваемся ў нашым працэсе».

«Не прасоўваемся мы таму, што Расея прынцыпова ня хоча выконваць ніякіх абавязальніцтваў, і прычына вельмі простая: захаваць у акупаваным Данбасе тое, што ёсьць, як расейскую калёнію, і больш нічога не рабіць. А так можна ўзяць што заўгодна. Можна ўзяць Бялград. Можна ўзяць іншы горад», — дадаў Клімкін.

Дыплямат падкрэсьліў, што зьмена пляцоўкі для перамоваў ніяк не паўплывае на вынік перамоваў.

18 студзеня прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пасьля пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН аб’явіў пра ідэю прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа перанесьці перамовы па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Украіны зь Менску ў іншае месца.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей раней заявіў, што наўрад ці што-небудзь залежыць ад месца правядзеньня перамоваў.

«Перамовы пра Ўкраіну можна перанесьці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасьць у іх посьпеху».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG